27 лютага ў актавай зале прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў. Удзел прынялі вучні 3-11 класаў. Журы конкурса ацэньвала не толькі веданне тэксту верша, але і выразнасць, арыгінальнасць выканання, а таксама артыстычнае майстэрства канкурсантаў. У выніку, пераможцам конкурса стала Танана Анастасія (10 клас), якая прачытала верш Р.Барадуліна "Світанняў я з табой не сустракаў", 2-е месца заняў Первянёнак Максім (9 клас) з вершам "Спадчына" Я. Купалы і на 3-м месцы аказаўся вучань 3 класа Пугач Юрый, у выкананні якога прагучаў верш М. Пазнакова "Помнік герою". Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі.