Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Квэст-гульня "Па залах школьнага краязнаўчага музея"

 

         УМОВЫ ГУЛЬНІ:

         У гульні могуць прымаць удзел як асобныя вучні, так і каманды. Аптымальная колькасць удзельнікаў - 10 чалавек.

Гульня складаецца з чатырох блокаў (па колькасці залаў). Кожны блок падзяляецца на станцыі, на якіх вучні (каманды) выконваюць заданні, адказваюць на пытанні. З якога блока пачынаецца выкананне заданняў вучні вызначаюць шляхам жэрабя: з чатырох картак з назвамі блокаў выцягваюць адну. Затым выцягваюць назву станцыі, дзе будуць выконваць заданні. На станцыі заданні выконваюцца па парадку. За кожны правільны адказ – 1 бал.

Адказы падцверджаюцца матэрыяламі музейнай экспазіцыі: зачытваюцца звесткі, паказваюцца фотаздымкі, прадметы, дакументы.

Квэст – гульня можа выкарыстоўвацца для навучэнцаў 5-11 класаў. Напярэдадні гульні пажадана пабываць у музеі на экскурсіі.

 

Блок № 1 “Гісторыя школы”

Станцыя “Ля вытокаў станаўлення”

Хто стаяў ля вытокаў навучання дзяцей з навакольных вёсак і Арэхаўна ў сваім доме, так як школы яшчэ не было? (Лідзія Карвэцкая)

Калі гэта было? (1923 год)

Калі была адкрыта Арэхаўская пачатковая школа? (1 снежня 1925 года)

Які дакумент падцвярджае адкрыццё Арэхаўскай пачатковай школы? (копія выпіскі з архіва)

Хто быў першым настаўнікам у Арэхаўскай пачатковай школе ? (Ніна Васільеўна Васільева)

Станцыя “Летапіс Арэхаўскай школы”

Пералічыць этапы развіцця Арэхаўскай школы

(1925 - Арэхаўская пачатковая аднакамплектная школа

1927 г. - Арэхаўская пачатковая двухкамплектная школа

1933 -1958 гг. – Арэхаўская сямігадовая школа

1958 -1988 гг. - Арэхаўская васьмігадовая школа

1988-1994 гг.– Арэхаўская няпоўная сярэдняя школа

1994-1998 гг.- Арэхаўская базавая школа

1998 – Арэхаўская школа набыла статус сярэдняй)

Як з гісторыяй Арэхаўскай школы звязаны 2012 і 2021 гады (занясенне Арэхаўскай школы на раённую Дошку гонару)

Што аб’ядноўвае наступных працаўнікоў Арэхаўскай школы: Нікандр Прохаравіч Жукаў, Іван Антонавіч Долгі, Літвін Ніна Лявонцеўна, Карчэўскі Васіль Ігнатавіч, Сыроўчанка Іна Фёдараўна? (дырэктары Арэхаўскай школы)

Як звязана імя Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі з Арэхаўскай школай? (старшыня Віцебскага аблвыканкама, прымаў удзел у адкрыцці новага будынка школы ў 1998 г., старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, наведваў установу адукацыі 1 верасня 2019 года)

Які дакумет падцвярджае прыналежнасць да моладзевай арганізацыі? (камсамольскі білет)

Хто з настаўнікаў мае ўзнагароду “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”? (Жукаў Нікандр Прохаравіч)

Якія педагагічныя дынастыі працавалі і прадстаўнікі іх працуюць і зараз у Арэхаўскай школе? (Жукавых, Долгіх-Русак)

У якой выставе саюзнага значэння прымалі ўдзел вучні Арэхаўскай школы, што падцвярджаецца пасведчаннем? (ВДНГ)

Якая ўзнагарода падцвярджае, што вучні Арэхаўскай школы былі актыўнымі піянерамі? (значок і пасведчанне да значка “За актыўную работу”)

Хто з настаўнікаў Арэхаўскай школы быў удзельнікам VІ з’езда настаўнікаў БССР (Долгая Надзея Андрэеўна)

Станцыя “Арэхаўскі дзіцячы дом”

У які перыяд у Арэхаўне працаваў спецыяльны дзіцячы дом ? (з 1935 па 1966 год з перапынкам на час акупацыі вёскі з 1941 па 1944 гады)

Чаму ён называўся спецыяльны? (быў для дзяцей-сірот і цяжкавыхоўваемых)

Дзе навучаліся выхаванцы дзіцячага дома ? (у Арэхаўскай школе)

Як звязана імя Ганны Іванаўны Барысенка з Арэхаўскім дзіцячым домам? (была яго дырэктарамз 1948 па 1966 гады)

Хто быў першым дырэктарам Арэхаўскага дзіцячага дома? (Юрэвіч Іван Пятровіч)

Адкуль былі выхаванцы ў дзіцячым доме? (з розных куткоў краіны: з Ленінграда, з Арлоўскай вобласці, з Калінінскай, з Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці, з Днепрапятроўска, з Мінска, з Карэла-Фінскай ССР, з горада Орска Чкалаўскай вобласці, са Сталінграда)

Што ў дзіцячым доме называлі “Гаспадыня на калёсах”? (машыну, на якой дастаўлялі хлеб і іншыя прадукты)

Які распарадак дня быў у дзіцячым доме? (пад’ем у 7 гадзін, адбой у 22 гадзіны)

Блок № 2 “Арэхаўна: праз прызму гісторыі”

 Станцыя “Арэхаўна ад моманту заснавання "

  Першае ўпамінанне аб Арэхаўна адносіцца да 1530 гадоў, калі яно знаходзілася у Полацкім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. А каму належала Арэхаўна? (Івану Глебавічу)

  Апошнімі ўладарамі Арэхаўна былі Грабніцкія. Калі Арэхаўна перайшло да Грабніцкіх? (Прыкладна ў канцы ХVІІІ стагоддзя)

   Отан Мікалевіч Грабніцкі прымаў удзел у адным з найбуйнейшых паўстанняў на беларускіз землях. У якім? (З’яўляўся адным з кіраўнікоў паўстання ў Беларусі 1863 – 1864 гадоў)

    Існуючы сядзібны дом быў пабудаваны пры Грабніцкіх. У 1905 годзе вакол яго пачынаюць з’яўляцца хутары. Якія хутары вы ведаеце? (Філіна, Беляк, Міхееў, Сазонаў, Люцікі, Карвэцкае і іншыя)

     Якія прадпрыемствы, майстэрні меліся ў Арэхаўне ў другой палове ХІХ стагоддзя? (карчма і паравы млын, вінакурны завод, конны завод, піваварня, паравая вінакурня, сукнавальня, кузня,палатняная фабрыка)

    Станцыя “На крутым павароце гісторыі”

  Хто з жыхароў Арэхаўна прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе? (Ілья Апанасавіч Клопаў)

Ці было акупавана Арэхаўна у час Першай сусветнай вайны? (немцы акупіравалі Арэхаўна ў 1918 годзе)

Ці закранулі падзеі польска-савецкай вайны Арэхаўна? (у верасні 1919 года, прыйшлі белапалякі. На тэрыторыі Ушаччыны акупацыйная граніца праходзіла па лініі: Жары – Броўчына – возера Вечалле – Ваўчо – Арэхаўна – Крошына – Папоўка)

Калі Арэхаўна было вызвалена? (1920)

Якія падзеі ў Арэхаўне сведчылі аб пачатку калектывізацыі? (З 1 студзеня 1927 года пад кіраўніцтвам камуністаў Арцямёнка Уладзіміра Рыгоравіча і Касцючэнка Івана Васільевіча ў вёсцы Арэхаўна арганізуецца арцель па сумеснай апрацоўцы зямлі ў колькасці 26 беднякоў)

У гонар якой падзеі арцелі прысвоена імя “Чырвоны Кастрычнік”?(У гонар 10 – годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі агульны сход членаў арцелі прысвоіў ёй імя “Чырвоны Кастрычнік”)

Якая форма калектыўнай арганізацыі прыйшла на змену арцелі? (У хуткім часе члены арцелі па прапанове камуніста Гайдара стварылі камуну)

Калі камуна была ператворана ў калгас? (у 1930, 1932)

Дзе можна было жыхарам Арэхаўна ў пачатку 1930-х гадоў атрымаць пасведчанне трактарыста? (у Арэхаўне ў 1930-1931 гг працавалі трактарныя курсы)

У 1936 годзе калгасу за перавыкананне плана была выдзелена аўтамашына ГАЗ – АА. Хто быў першым шафёрам? (Першым шафёрам быў Касцючэнка Ігнат Дзмітрыевіч)

Станцыя “Героі-землякі”

Пісьмо Чорнага Мікалая Піліпавіча з арміі датавана 23 чэрвеня 1941 года, на другі дзень пачатку вайны. У пісьме ёсць радкі “Не исключена возможность, что придётся защищать интересы своей Социалистической Родины непосредственно личным участием с оружием в руках, а сейчас пока что на мою долю выпала защита Родины в тылу”. Аб якіх спадзяваннях салдата можна меркаваць па гэтых радках? (што вайна хутка завершыцца).

Чаму пры атрыманні пісем-трохкутнікаў родзічы радаваліся, а ў звычайных канвертах – не? ( у звычайных канвертах прыходзілі пахаронкі або звесткі аб прапаўшых без вестак )

Нашы землякі змагаліся на фронце, у партызанскіх атрадах. А ці была ў Арэхаўне падпольная група? (Група пачала дзейнічаць з ліпеня 1941 г. пад кіраўніцтвам дырэктара Арэхаўскага дзіцячага дома І.А. Клопава і механіка Ушацкай МТС В.В. Чобата)

З 9 ліпеня 1943 года па 15 красавіка 1944 года ў будынку Арэхаўскай школы (панскі маёнтак) быў размешчаны партызанскі шпіталь брыгады імя Панамарэнка. Аб чым сведчыць гэты факт? (Арэхаўна знаходзілася у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне)

Каго з герояў-землякоў удзельнікаў партызанскага руху вы ведаеце? (Латышаў Мікалай Іосіфавіч, Долгі Раман Сямёнавіч, Лісоўская Аляксандра Архіпаўна, Лісоўскі Сямён Сямёнавіч, Жалейка Сцяпан Трафімавіч, Каваленка Дзям’ян Дзям’янавіч, Урбан Ягор Паўлавіч)

Хто з герояў-землякоў пачынаў свой баявы шлях у партызанах, а завяршыў на фронце ў войску, аб чым сведчыць медаль “За ўзяцце Берліна”? (Долгі Раман Сямёнавіч)

 Станцыя “Імя тваё – Настаўнік”

 Хто з настаўнікаў Арэхаўскай школы прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне? (Жукаў Нікандр Прохаравіч, Жукаў Васіль Нікандравіч, Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч, Долгі Іван Антонавіч)

Хто з настаўнікаў Арэхаўскай школы змагаўся у партызанскім атрадзе у час Вялікай Айчыннай вайны? (Жукаў Васіль Нікандравіч)

Які дакумент падцвярджае, што Жукаў Васіль Нікандравіч у час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся у партызанскім атрадзе? (пасведчанне партызана)

Хто з настаўнікаў з’яўляецца удзельнікам чатырох войн: Першай сусветнай, грамадзянскай, польска-савецкай, Вялікай Айчыннай)? (Жукаў Нікандр Прохаравіч)

Хто з настаўнікаў змагаўся на франтах савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў? (Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч)

У якім дакуменце, прадстаўленым у музеі, змяшчаюцца звесткі аб перыядзе змагання на фронце (Кніжка чырвонаармейца)

 Станцыя “Генацыд на тэрыторыі Ушацкага раёна”

Калі нямецка-фашысцкія захопнікі акупіравалі Ушацкі раён? (9 ліпеня 1941 года)

Колькі вёсак на тэрыторыі Ушацкага раёна былі знішчаны разам з жыхарамі і не аднавіліся пасля вайны? (4)

Якія вёскі на тэрыторыі Ушацкага раёна былі знішчаны разам з жыхарамі і не былі адноўлены пасля вайны (Асавіна, Мурагі, Ралля, Тухаціна)

Якія вёскі на тэрыторыі Ушацкага раёна былі знішчаны разам з жыхарамі і былі адноўлены пасля вайны (Бабовішча, Загаваліна, Кублічы)

Якая жудасная падзея адбылася ва Ушачах 12 студзеня 1942 года? (масавая расправа над яўрэйскім насельніцтвам,з 10 гадзін да 4 гадзін вечара было расстраляна больш за 900 грамадзян).

 Станцыя “Яе імя носіць школа”

 Які подзвіг здзейсніла Н.Л.Касцючэнка? (цаной свайго жыцця прыкрыла адыход таварышаў)

Кім працавала Н.Л.Касцючэнка да вайны? (загадчыцай чытальнай залы ў бібліятэцы пры МТС)

З якога часу Н.Л.Касцючэнка змагалася ў партызанскім атрадзе? (30 мая 1942 года)

У якой партызанскай брыгадзе змагалася Надзея Касцючэнка? (партызанская брыгада “Дубава”, якой камандаваў Ф.Ф. Дуброўскі)

Якой дзейнасцю напачатку займалася Надзея Касцючэнка ў патрызанскім атрадзе? (Збірала зброю, хавала параненых чырвонаармейцаў, перапісвала зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвала ў суседніх вёсках лістоўкі)

Якую спецыялізацыю набыла Надзея Касцючэнка ў партызанскім атрадзе, кім стала? (кулямётчыцай)

Які бой для Надзеі Касцючэнкі стаў апошнім? (Апошнім для яе аказаўся бой пад вёскай Пышна, які разгарэўся 8 чэрвеня 1943 года)

Як загінула Надзея Касцючэнка? (кінулася яна са звязкай гранат пад танк)

Якімі ўзнагародамі адзначаны подзвіг Надзеі Касцючэнкі?

Як увекавечана памяць ад Н.Л.Касцючэнка (яе імя носіць школа і піянерская дружына, у яе гонар названа вуліца у г.п.Ушачы, ля будынка былой Арэхаўскай школы ў 1978 годзе адкрыты помнік Н.Л.Касцючэнка, які ў 1998 годзе быў перанесены да будынка сучаснай школы)

Блок №  3 “Этнаграфія вёскі Арэхаўна”

Станцыя “Прадметы хатняга ўжытку”

Якія прадметы хатняга ўжытку сведчаць пра тое, што нашы продкі займаліся ткацтвам? (дэталі ткацкага станка)

Якімі справамі займаліся нашы продкі, якія віды работ выконвалі? (ткацтва, прадзенне, льноапрацоўка, ганчарства, кавальства, выраб абутку, вырошчванне зерня, жывёлагадоўля)

Адшукаць прадметы, якія прымяняліся пры мыцці бялізны (начоўкі і пранік)

Якія прадметы выкарыстоўваліся для гладжання бялізны? (качалка, вугальны прас, электрычны прас)

У чым розніца паміж бочкай і дзяжой? (захоўвалі капусту, агуркі і сала)

Для чаго выкарыстоўвалася сячкарня? (здрабненне гародніны, саломы)

Якія прадметы вам спатрэбяцца, калі вы хочаце змалоць зерне? (кош, рэшата, жорны, сіта)

Якія прадметы вы б узялі, калі хочаце адпачыць пасля цяжкой працы? (самавар, збан, цымбалы, рушнік)

Для чаго выкарыстоўваліся наступныя прылады (серп – жаць, бязмен – узважваць, багор – даставаць, цяслярская сякера – будаваць, драўляны цыркуль (рабіць замеры пры вырабе деж, бочак)

Якія прылады выкарыстоўваліся для таго, каб дастаць чыгунок і патэльню з печы? (вілы і чапяла)

  Станцыя “Я - гаспадар”

 Пабудаваць аповяд пра свой дзень гаспадара з выкарыстаннем назваў прадметаў, якія змяшчае экспазіцыя

(Напрыклад: прачнуўшыся раніцай у першую чаргу я пью малако са збана. Потым мыюся халоднай вадой, паліваючы сябе з драўлянага каўша. Сёння я планую малоць муку. Набіраю зерне у кош, потым прасейваю яго, выкарыстоўваючы рэшата. Затым пры дапамозе жорнаў здрабняю зерне на муку. Праз сіта прасейваю атрыманую муку, замешваю цеста і даю яму падыйсці ў дзяжы. Сам у гэты час адпраўляюся апрацоўваць лен. Пры дапамозе ільномялкі пераціраю лен, затым трапалкай аббіваю застаўшуюся частку ля кудзелі. Іду паглядзець цеста. Замешваю хлеб, выгладаю на ліст і пры дапамозе чапялы адпраўляю яго ў печ, адкрыўшы дзверцы.)

        (вучні перапранаюцца ў персанажаў свайго аповяду: загаддзя падрыхтаваны фартухі, хусткі, боты і г.д. Прымаюць удзел па аднаму чалавеку ад каманды, калі камандная гульня і 2-3 жадаючых, калі гульня індывідуальная)

Станцыя “ Што лішняе”

 Начоўкі, пранік, рубанак, качалка, рушнік (рубанак для апрацоўкі дрэва, астатняе для мыцця і гладжання бялізны)

Кош, рэшата, сячкарня, сіта, жорны (сячкарня – для драблення гародніны і саломы, астаняе для здабывання мукі)

Ролікі, ваўначос, паднебнік, бёрды, чаўнакі (ваўначос для часання воўны, астатняе - дэталі ткацкага станка)

Ільномялка, трапалка, матавіла, калаўрот, верацяно, серп ( серп для жніва, астаняе - для апрацоўкі льну)

Блок № 4 “Ад мінулага да сучаснасці”

 Станцыя “Уважлівы наведвальнік"

 Якія заняткі нашых продкаў знайшлі ўвасабленне у музейных прадметах? (ткацтва, прадзенне, вышыўка, вязанне, ганчарства, шыццё, цяслярства)

Які з прадметаў мы можым аднесці да аўтэнтычнага? (рубаха)

Які з прадметаў з’яўляецца трафейным? (швейная машынка)

Што з музейных прадметаў, вырабленае у сярэдзіне

ХХ стагоддзя і ў пачатку ХХІ стагоддзя амаль не адрозніваецца? (карункі)

Якая розніца ў хусцінках, прадстаўленых у музейнай экспазіцыі? (адна святочная, другая будняя)

Якімі прадметамі абіходу, прадстаўленымі ў музейнай экспазіцыі, мы карыстаемся і па сёняшні дзень амаль не змяніўшы іх знешні выгляд? (талеркі, лыжкі, відэльцы)

Якія прадметы вы б аднеслі да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і чаму? (карціны, ёлачныя ўпрыгажэнні, вышыўка)

 Станцыя “Гісторыя аднаго экспаната”

      Расказаць гісторыю экспаната (на выбар). (Калі удзельнікі не ведаюць дакладную гісторыю, яе можна прыдумаць. Аднак вядучы абавязкова потым расказвае сапраўдную гіторыю)

        Вызначыць узрост экспанатаў (пачатак, сярэдзіна, канец ХХ стагоддзя, ХХІ стагоддзе) (экспанаты называе вядучы)

 

 

       

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Разделы сайта