Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История школы

  Арэхаўская школа: мінулае і сённяшні дзень

     У маляўнічым месцы на ўзгорку ля возера Бухавец стаяў дом, дзе жыла сям’я мясцовага дзяка Мікалая (Карвэцкага).
    У 1923 годзе ў адным з пакояў гэтага дома вучыліся ў першым класе дзеці 10 - 15-гадовага ўзросту. Гэта былі вучні з навакольных вёсак: Ваўчо, Паліцаі, Ціханяты, Лутава, Арэхаўна, Кублішчана. Вучыла іх грамаце дачка дзяка Карвэцкая Лідзія Мікалаеўна.

  Першага снежня 1925 года ў Арэхаўне пачала працаваць пачатковая школа ў былым панскім будынку. Спачатку было толькі тры класы. А праз год быў ужо і чацвёрты клас. Настаўнікамі тады працавалі Васільева Ніна Васільеўна і Рыўкіна Ірына Сяргееўна.

   З 1933 года Арэхаўская школа стала сямігадовай. Дырэктарам школы быў прызначаны Мельнікаў Рыгор Сяргеевіч. Настаўнікамі працавалі Дрозд С.І., Сержанаў Б.П., Бублікаў М.Т, Жукаў Н.П., Жукава М.І., Іванова І.П., Кулакоў С.І., Карпенка М.Л.

   Першы выпуск вучняў 7 класа быў зроблены ў 1936 годзе. Сярод лепшых выпускнікоў быў Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч, які ў далейшым прыйдзе працаваць настаўнікам Арэхаўскай школы.
   У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала. У будынку школы з 9 ліпеня 1943 па 15 красавіка 1944 года размяшчаўся шпіталь партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.
   Вайна не разбурыла будынак школы. З першага верасня 1944 года школа пачала працаваць.  Жукаў Нікандр Прохаравіч – першы пасляваенны дырэктар. А завучам была Грыдзюшка Валянціна Мінаўна. Настаўнікамі ў пасляваенныя часы працавалі Спірыдзёнак А.І., Пашута Н.М., Вітко З.М., Жукава М.І., Міцкевіч А.А., Осіпава М.М., Долгі М.П., Жукава Т.Ц.
 З 1950 па 1977 год дырэктарам школы працаваў Долгі Іван Антонавіч. Ён, як і Жукаў Н.П., быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У школе выкладаў гісторыю.
    У 1977 годзе на пасадзе дырэктара Долгага І.А. змяніла Літвін Ніна Лявонцьеўна.

    З 1958 да 1988 года Арэхаўская школа была васьмігадовай. У 1988 гозе яна набыла статус няпоўнай сярэдняй школы. Разам са статусам змяніўся і дырэктар. Ім стаў Карчэўскі Васіль Ігнатавіч. Пры ім школа ў 1994 годзе стала базавай, а з 1998 – сярэдняй, калі быў пабудаваны новы сучасны будынак.

Менавіта пры дырэктарстве Карчэўскага В.І. Арэхаўская школа набыла сучаснае аблічча, даўгабуд завяршыўся. Колькі бяссонных начэй прайшло, перш чым сучасная школа расчыніла свае дзверы. На пасадзе дырэктара Карчэўскі В.І. знаходзіўся да 2001 года.

     З 2001 і па ліпень 2013 г. дырэктарам школы з’яўлялася Сыроўчанка Іна Фёдараўна.  Пад яе кіраўніцтвам школа пачала выходзіць на рэспубліканскі ўзровень. Добрыя пачынанні працягвае цяперашні дырэктар школы Булаўка Ларыса Аляксандраўна.
     У розны час настаўнікамі працавалі былыя выпускнікі  Арэхаўскай школы. Гэта Мятла Т.Т., Жарнасек Т.М., Русак Т.М., Лісоўская С.В. Працягваюць педагагічную дзейнасць  Русак Т.М., Булаўка Л.А., Жукава В.В.,  Гірсёнак К.М, Грысюк А.А., Пацэйка Я.Ю., Сазонава Г.С., Федарэнка Я.Г., Шаўчэнка А.А.
    Ёсць і свае настаўніцкія дынастыі. Так, Жукава В.В. з’яўляецца ўнучкай першага пасляваеннага дырэктара Жукава Н.П. і настаўніцы пачатковых класаў Жукавай М.І. Працавалі ў школе і яе бацькі Жукава Т.Ц. і Жукаў В.Н.   Русак Т.М. працуе ў Арэхаўскай школе з 1980  года, працягваючы справу сваіх бацькоў Долгай Н.А., якая доўгі час была намеснікам дырэктара Арэхаўскай школы, і Долгага М.П., які быў настаўнікам фізічнай культуры.
    
 Працягвае справу маці і дачка Жарнасек Т.М. Гірсёнак К. М., якая вярнулася ў родную школу пасля заканчэння біялагічнага факультэта ВДУ.
 І пакуль ёсць жаданне быць настаўнікамі ў дзяцей, датуль будзе жыць і наша  школа, якая ў 2025 годзе адзначыць свой стогадовы юбілей.

Символика учреждения образования

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта