Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.04.2023

"Арляня" набірае вышыню

У пачатку 70-ых гадоў ХХ стагоддзя ў былым Савецкім Саюзе была папулярнай ваенна-спартыўная гульня "Арляня", якая аб'ядноўвала дзясяткі тысяч юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. Але пасля развалу СССР пра гэту гульню забылі... Аднак, у ХХІ стагоддзі яе вырашылі ўзнавіць.

22 красавіка 2023 года на базе Ушацкай сярэдняй школы сабраліся юнакі і дзяўчаты з 4 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на раённы этап рэспубліканскай ваенна-спартыўнай гульні "Арляня". У склад нашай каманды "Зорачка" увайшлі вучні 7-10 класаў. У праграме спаборніцтваў юнакі і дзяўчаты вырашалі, хто самы трапны, самы кемлівы і эрудыраваны, а таксама паказвалі сваё майстэрства ў аглядзе строю і песні.

У выніку каманда "Зорачка" заваявала дыплом ІІІ ступені у камандным заліку. У асабовым заліку лепшыя вынікі паказалі дзесяцікласніца Лізавета Ушакова, якая падняла тулава аж 88 разоў. А больш за ўсіх юнакоў падцягнуўся дзевяцікласнік Кірыл Праннік - 18 разоў.

Склад каманды "Зорачка":

Кацярына Пацэйка, Ангеліна Міхіёнак, Лізавета Ушакова, Валерыя Каўрыжонак, Дзмітрый Мароз, Мікіта Мажайскі, Аляксей Качан, Кірыл Праннік.

Разделы сайта