18 лістапада ў Арэхаўскай сярэдняй школе адбыўся піянерскі збор пад назвай "Яе імя на сцягу дружыны", прысвечаны 100-годдзю са дня нараджэння нашай зямлячкі Надзеі Лявонаўны Касцючэнкі. Праходзіў гэты збор у гісторыка-краязнаўчым музеі нашай школы. Гэтае мерапрыемства падрыхтавалі піянеры дружыны імя Надзеі Касцючэнкі - вучні 6 класа. Вучні ўспаміналі аб гістарычных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб жыццёвым шляху нашай зямлячкі, яе бесмяротным подзвігу. Гучалі звесткі з ўспамінаў маці Касцючэнкі Марыі Нікіфараўны і настаўніцы Жукавай Марфы Осіпаўны. Пасля заканчэння піянерскага збора былі ўскладзены кветкі да помніка Н. Касцючэнкі.