Святкаванне Дня народнага адзінства 17 верасня назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства беларусаў дало магчымасць нашай краіне выстаяць разам з брацкімі народамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Сёння беларускі народ аб'яднаны ў адзінае цэлае, каб выбіраць далейшы стратэгічны курс Беларусі на развіццё моцнай, незалежнай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
У гісторыі нашай краіны бывалі складаныя часы, калі для захавання і прадаўжэння спакойнага стабільнага жыцця грамадства і яго эканамічнага развіцця неабходна было згуртаванне народа. Менавіта гэта і дапамагала беларусам выстаяць у самых цяжкіх абставінах. Сёння ў беларусаў ёсць шмат таго, што іх аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі. Гэтае багацце трэбы берагчы, ім трэба ганарыцца і яго трэба памнажаць.
Неабходна заўсёды памятаць, што народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, падтрымка і развіццё ўсяго лепшага, што было зроблена і яшчэ будзе зроблена беларусамі.
Са святам, паважаныя беларусы!
На фотаздымку: падчас правядзення квэст-гульні "Пазнай Беларусь" з вучнямі 10-11 класаў