Паважаны наведвальнік!
Парадак разгляду зваротаў рэгулюецца артыкуламі 3, 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 15,16,17 і 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей Закон).
Разгляд зваротаў па сутнасці
1. Пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
У адказах на пісьмовыя звароты аб прадастаўленні інфармацыі, апублікаванай у афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, іншых сродках масавай інфармацыі або размешчанай у адкрытым доступе на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт або на іншых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, сайтах іншых арганізацый, замест такой інфармацыі могуць змяшчацца назва, дата выхаду і нумар афіцыйнага перыядычнага друкаванага выдання, іншага сродку масавай інфармацыі, у якім апублікавана запытаная інфармацыя, або адрас сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, на якім размешчана запытаная інфармацыя.
Пісьмовыя адказы могуць не накіроўвацца заяўнікам, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў здзейснены пэўныя дзеянні (выкананы работы, аказаны паслугі) у прысутнасці заяўнікаў. Вынікі разгляду названых зваротаў па сутнасці афармляюцца пры дапамозе здзяйснення заяўнікамі адпаведных запісаў на зваротах або ў кнізе заўваг і прапаноў, якія завяраюцца подпісамі заяўнікаў, або складання асобнага дакумента, які пацвярджае здзяйсненне гэтых дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг).
Калі адказ па сутнасці пытання, выкладзенага ў звароце, не можа быць дадзены без прадастаўлення інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, заяўніку накіроўваецца пісьмовы адказ з паведамленнем аб немагчымасці прадастаўлення яму такой інфармацыі.
2. Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы аб'яўлены заяўнікам у ходзе асабістага прыёму, на якім выкладзены вусныя. звароты.
3. Звароты прымаюцца да ўвагі і адказы на іх не накіроўваюцца ў выпадках, калі:
у зваротах адсутнічаюць якія-небудзь рэкамендацыі, патрабаванні, хадайніцтвы, паведамленні аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый;
звароты змяшчаюць толькі падзякі;
звароты змяшчаюць просьбу заяўніка не накіроўваць адказ на зварот.