Трэцяга верасня ў Арэхаўскай сярэдняй школе прайшла віктарына "Не проста ў слова мы гуляем, на роднай мове размаўляем" для вучняў 6-7 класаў у рамках тыдня беларускай мовы. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, развіццю ўвагі да роднага слова, славесна-лагічнай памяці, мыслення. Вучням было карысна папоўніць свае веды незнаёмымі беларускамоўнымі словамі. Вучні старанна працавалі над заданнямі віктарыны, і паказалі добрыя вынікі сваіх ведаў.